Чалавек ідзе. Выбраныя творы. Янка Маўр. 9789851557840
Opis
Чалавек ідзе. Выбраныя творы. Янка Маўр. 9789851557840Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі «Чалавек ідзе», якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка...Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра «Слёзы Тубі», «Лацароні», «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь»…Автор: Янка МаўрИздательство: ПопурриISBN: 9789851557840Количество страниц: 176Размер: 75х100/32Тип обложки: мягкий переплетГод: 2024Янка Маўр творча засвойваў традыцыі Жуля Верна і Фенімора Купера, Майн Рыда і Луі Бусенара, Аляксандра Дзюма і Герберта Уэлса. Яго заслужана лічаць заснавальнікам прыгодніцкага жанру ў нашым прыгожым пісьменстве, стваральнікам і класікам беларускай дзіцячай літаратуры.Ужо першая аповесць тагачаснага 40-гадовага настаўніка гісторыі і геаграфіі «Чалавек ідзе», якая плённа спалучала пазнавальнасць і прыгодніцтва, стала бестселерам. У ёй аўтар знайшоў удалы мастацкі ход — першабытны чалавек, нібыта дзіця, усё спазнае ўпершыню: распальвае вогнішча, палюе на драпежнага звера, на ягоных вуснах першы раз з’яўляецца ўсмешка, а на вачах — слязінка…Хрэстаматыйнымі сталі і апавяданні Янкі Маўра «Слёзы Тубі», «Лацароні», «Шчасце», «Падарожжа вакол дома», «Максімка», «Бярозавы конь»…
